 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі ты ад Радзімы на сотні кіламетраў – з’ядае сум душу… І ў цішыні пішу два словы на паперы: я адчуваю сэрцам, веру, што пах Радзімы у павевах ветру. Калі сябе губляю сярод пустых праспектаў, і тэлефон маўчыць – мне болей не пражыць без цішыні вясковай, якая вежамі касцёла надзею дорыць ў заўтрашні дзень светлы. Калі дарогай крочыш і лічыш кіламетры да бацькавых лясоў і матчыных лугоў – зноў сэрца расцвітае і мовай продкаў паўтарае імя сваёй малой Радзімы светлай – Нача!
10.11.2010г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|