 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Карчма стаяла ў цэнтры вёскі, Сівая ад сваіх гадоў. У сценах гэтых нашы продкі Адпачывалі са шляхоў. Яна прыносіла заробкі, Якія на раскопкі йшлі, Яна стаяла ў цэнтры вёскі – І ноччу згінула ў агні! Карчма была тым простым месцам, Дзе розны люд адпачываў. Ў сабе хавала шмат сакрэтаў, Якіх ніхто не запісаў! Карчма адна са слыннай Начы На мапу помнікаў была Нанесена, аднак іначай Гісторыя напісана… Карчма стаяла ў цэнтры Начы, А зараз ходзіць навіна: Яе кастрычніцкаю ноччу Спаліла нечая рука… Ды рэха памяці народнай Не дасць загінуць у гадах! Пустуе месца ў цэнтры вёскі, Але не у людскіх сэрцах…
6.12.2010г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|