 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
“Я стаю і горка плачу: Як даехаць мне ў Начу!” Мясцовы афарызм Стаіш на прыпынку на тым скрыжаванні, Што з Радуні ў Начу дадому вяртае, З дарожнаю сумкай студэнт ці працоўны Спяшае пабачыць бацькоў сваіх родных. Але ў накірунку маленькай радзімы Не едзе ніхто вось ужо дзве гадзіны! І крыўда расце, ногі круціць ад стомы… Няўжо ў гэты вечар сядзяць усе дома? Не едуць аўтобусы гэтым маршрутам У вечар суботні, стаяць доўга буду І ў роспачы думаць, ну як мне дабрацца Да вёскі, якой жыхары ганарацца! Стаіць там касцёл – вежы неба чапляюць, Карчма і капліца зямлю праслаўляюць, Імёны гісторыкаў – гонар вяскоўцаў, І шмат пахаванняў адважным вайскоўцам! На спадчыну светлую край той багаты – Але тут грамадскіх праблемаў занадта! Напрыклад, здаўна жыхароў ўсіх хвалюе, Каб ў Начу пусцілі маршрутку якую! Калі ёсць машына альбо конік з возам – Даехаць да вёскі тады кожны зможа. А раптам калі ты студэнт беднаваты, То пешшу даходзіш да роднае хаты! Ды шлях не вялікі – ўсяго вёрстаў дзесяць – Адолець студэнту не цяжка, бо з песняй Ён крочыць па збітым у ямы асфальце І роўна гадзіны праз дзве будзе ў хаце! А там за сталом з бульбянымі блінамі Праблему сваю абмяркуе з бацькамі, Што ў родную Начу гады вось якія Не йдуць ні аўтобус ні аўтамабілі! Шлях з Радуні ў Начу – у тысячы крокаў! Але як стаіш ля крыжа на узгорку, Падзяку сваю выражаеш Радзіме За вершы, якія ў душы нарадзіла! І колькі разоў не хадзіў бы ты пешшу – Заўсёды у вёску заходзіш з усмешкай!
3.10.2010г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|