 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
“Памаўчы са мной па-беларуску…” Яўгенія Янішчыц Прысядзем моўчкі на траве, На замкавым старым гарышчы. Ў падножжа гор рака цячэ, А зверху ў вежах вецер свішча. Не трэба пафасных размоў, Ўспамінаў важных дат, падзеяў. Адчуй душою шэпт вякоў Ў дыханні ацалелых сценаў. Людскія слёзы, смех – адчуй, Іх словы рэха паўтарае, Нібы на гэтую зямлю Памерлых прашчураў вяртае. І цудатворны карагод За сотню кнігаў будзе лепшы. З табой гаворыць твой народ Крыжамі, што мігцяць на вежах. І ты адданым краю стань. Матулі мову і калыску Шануй – і прашчураў вітай Сваімі думкамі па-беларуску!
18.6.2011г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|