РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Аднойчы, ведаем, наступіць дзень,
Калі не варта будзе сумнявацца,
Чаго мы хочам і куды ідзем,
Ад Бога кім наканавана звацца.
 
Аднойчы прыйдзе гэтая пара,
Што загучаць над нашым краем песні,
Парвецца у паветры цішыня –
Магутным гімнам, палымяным вершам.
 
Аднойчы, ведаем, надыдзе час,
Калі па наваколлі разнясецца:
Прымусамі больш не настрашыць нас,
Бо мы – народ!
              Мы – беларусамі завемся!
 
31.7.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.