РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рытарычнае пытанне
Гэта рытарычнае пытанне,
што на вуліцы зіма
наваколле замяла
і марозам закавала –
людзям ўсім сцюдзёна стала!
 
Але рытарычнае пытанне
маю я намер задаць
і між іншым запытаць:
можа нам баяцца хопіць,
і набрацца трохі злосці?
 
Каб на рытарычнае пытанне
нам без страху адказаць –
хопіць ў вугал заганяць,
дайце нам у наваколлі
больш свабоднае прасторы!
 
І ўсе рытарычныя пытанні
знікнуць ў гурбах снегавых –
выйдзем, вымавім услых:
мы усе вясну гукаем –
новае жыццё вітаем!
 
4.2.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.