РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я нарадзіўся ў заапарку –
Мяне макакаю прызналі.
Даведку выпісалі: ранкам
На чалавека меней стала.
 
У новай клетцы прыпісалі,
Бананаў тону уручылі,
Ды вельмі строга наказалі:
Каб вершаў больш не нарадзіў я!
 
Мае жаданні ўсе спаўнялі,
Ні ў чым не меў патрэбы болей.
Цукеркі людзі мне кідалі
За тое, што маўчу ў няволі.
 
Ды хлопчык нейкі прысаромеў
І кніжку вершаў уручыў,
І тут задумаўся: навошта
Анёла у сабе забіў?!
 
І гоман паднялі сабакі,
Усіх навокал пабудзілі –
Уголас простая макака
Чытала вершы пра Радзіму!
 
12.3.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.