РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Над горадам хмары,
а ты ў лабірынце
няздзейсненных мараў
шукаеш прытулак
ад ветру.
 
Сярод скрыжавання
закінутых вуліц
назначыў спатканне
свайму прызначэнню
пад вечар.
 
На лаве зламанай
з гадзінікам ў пары,
нібы ў апраўданне,
ўспамінам знаходзіш
адказы.
 
Трымаеш ў далонях
слязінкі нябёсаў,
і тукае ў скронях
жаданне падняцца
над часам.
 
І кроплі на твары
цябе ажыўляюць,
каб па тратуары
пайшоў сваёй мары
насустрач.
 
27.9.2010г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.