РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я разгубіўся
Я разгубіўся…
Памылкі крэмзаюць пейзажы,
І колер крэйды раздражняе,
Ў вар’яцтва зводзіць, спакушае –
Нібы смяюцца ўсе адразу
З мары…
 
Я разгубіўся…
І шалік больш не сагравае,
Квіток да станцыі апошняй
Не мае правільнага кошту,
Нібы завея замятае
Шлях назад…
 
Я разгубіўся…
Хто у жыццё ператварае
Жаданні сумных пілігрымаў?
Ізноў пад тоўстым слоем грыму
Сваё нутро штодзень хаваю
Ад сябе…
 
Я разгубіўся…
Руку мне
Працягні…
 
6.12.2010г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.