 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Колькі слоў ні пра што – Ўсё бязглузда. Колькі крокаў ў нішто – Нас не будзе. Колькі мараў – падман, Ўсё спакуса. Што ні вера – дурман, Змей укусы. Колькі побач сяброў – Ліхадзеі. На мяжы двух гадоў – Зноў завеі. І не хочацца ў шлях Выпраўляцца, Калі скоўвае страх Памыляцца… Колькі сказана слоў – Ды без веры. Колькі сказана слоў На паперы…
11.11.2010г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|