РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не пераходзь мяжу –
жыццё цябе не ўратуе,
ты паляціш у багну страху,
а рэха згубіцца ў цішы
і абыякавасці чалавечай.
Цябе грамадства ператворыць
у постаць без душы і ідэалаў,
без веры і кахання –
не пераходзь мяжу,
калі ідзеш адзін.
Ты згубішся, і пра цябе
ніводзін чалавек
не ўспомніць
на мяжы свайго жыцця.
 
Не пераходзь мяжу –
спачатку азірніся,
што губляеш…
 
31.1.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.