 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ніхто Не шукае цябе. Ніхто За табой не ідзе. Ніхто Не даруе надзею. Ніхто… Ты адзін і завеі. І ніхто не напіша табе, Што у думках табою жыве! Ніхто Не скрадзе цішыню. Ніхто Не пачуе мальбу. Ніхто Не спытае: навошта? Ніхто… Ў адзіноце зноў крочу! І хвілінам чытаю: ніхто Ціхім стукам не гляне ў акно… Ніхто, Толькі рэхам зіма. Ніхто І у думках мана. Ніхто Не пакліча ніколі. Ніхто Не даруе мне волі. І не зможа мне дапамагчы Ад самоты зімовай ўцячы – Ніхто…
4.2.2012г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|