РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пакрыўдзіў
Пакрыўдзіў, бо не зразумеў. 
Не зразумеў, бо думаў,
што прыйдзе ўсё само,
але на вуліцы –
туман!
 
Пакрыўдзіў, бо спяшаўся
прайсці дарогу пешшу,
не верыў, не чакаў, не марыў,
разгублена даваў жыццю –
падумаць…
 
Пакрыўдзіў і не зразумеў,
бо проста разгубіўся,
калі сказалі: дэжавю!
Прабач, я зноў баюся
памыліцца…
 
2010г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.