РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вячэрняя сустрэча з Музай
Пад вечар Муза ў дом прыйшла,
Мы з ёю разам сумавалі
І з куфля белага віна
Кахання рэшткі дапівалі.
 
Па тэлевізары прагноз
Не раіць вершанапісанню.
Сяджу іржавы я наскрозь
І Музу жартам забаўляю.
 
А дождж не верыць у настрой
Аптымістычны мой, бадзёры.
Ён з Музай ў покер за сталом
Гуляе і смяецца з гора.
 
Дратуе фортку яго свіст,
Б’е куфлі і жыццё ламае…
На парапеце ты стаіш
І верш свой новы нараджаеш…
 
А раніцай гарбаты пах,
Як водар новаму натхненню.
Усмешка у маіх вачах
Святкуе вершанараджэнне!
 
11.11.2010г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.