РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Куды я імкнуся?
Куды спазаранку імкнуся?
Чаго дасягнуць я хачу?
Пайду лепей, людцы, прасплюся,
На заўтра ўсё перанясу…
Будзільнік гамоніць навошта?
Лянуюся я працаваць.
Утульна і цёпла на ложку –
Не хочацца нават ўставаць.
Куды вы мяне запрашалі?
І што заклікалі зрабіць?
Мне фільм новы запампавалі
Ўвесь дзень яго буду глядзець!
Ды кіньце вы, людцы, дурное:
Спяшацца, прыдумваць, рабіць!
Вось я асабіста за тое,
Каб тыдзень яшчэ адпачыць…
 
5.11.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.