 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Адно з табой прайду свой цяжкі шлях – Ты правядзеш мяне скрозь гнеў і страх. Табе я буду ў цемры давяраць, Цябе ў вандроўку буду браць. Хай мне наканаваны цяжкі лёс, І не прайсці яго без горкіх слёз, Хай страты, гора будуць сустракаць – Паўсюль цябе адну я буду браць! Хай побач здрада, помста і падман Цунамі, завіруха, ураган… Адзін я застануся на мяжы – Ты побач будзь і мне дапамажы Маю гісторыю перагартаць, Знайсці адказы, людзям дараваць І на прыступках ў вечнае жыццё – Дай мне асэнсаваць сэрцабіццё! І з гонарам сказаць ўсяму Сусвету: Я шоў насустрач вызначанай мэце! І крок за крокам сілы йсці давала Надзея – на жыццё мяне натхняла!
6.4.2011г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|