 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я выбіраю шлях цярністы, Я выбіраю лёс артыста, Я выбіраю мар здзяйсненне – І ў тым маё прадвызначэнне! Я выбіраю сутыкненне Расчаравання й моцнай веры. Я выбіраю крык сумлення Ў адказ грамадскім захапленням. І несці цяжкі крыж гатовы, Каб толькі заўтрашні дзень новы Разбіў ушчэнт ўсе забабоны! Ў малітву я складаю словы І паўтараю днём і ноччу: Я з шляху нікуды не збочу! Перамагу усе спакусы, Усе нахабствы і прымусы – І я пайду адно наперад, Я дзецям перадам ўсе веды. І на прыпынку у чаканні Усім аддзякую маўчаннем. Хай будзе доўгаю дарога – Яна прадвызначана Богам. І шлях павінен я прайсці, Каб у сабе Яго знайсці! Я выбіраю шлях цярністы, Я выбіраю лёс артыста, І я ад першага дыхання Прайду яго аж да змяркання.
3.1.2011г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|