РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сустрэў сваё сумленне 
у цішыні касцёла,
ля алтара малітву
услых прагаварыў,
нібы на скрыжаванні
шляхоў сустрэў Анёла,
на творчыя здзяйсненні
які мяне натхніў.
 
І з неба праз вакенца
прамень зірнуў у вочы,
і думку у свядомасці
знянацку нарадзіў:
з крыжом у падарожжа
збіраешся пакрочыць –
з малітвы у касцёле
цярністы шлях пачні.
 
“І будзе табе вера,
сумленне і спакой –
адданым спадарожнікам!” –
…нібы сказаў Анёл.
 
17.5.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.