РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сам-насам з сабой
Імжэе і нейкі ўнутры неспакой…
Сяджу на канапе сам-насам з сабой,
І думак двухтомнік ляжыць у руках –
Мазоліць далонь цяжкім рэхам разваг. 
Ды толькі старонкі у кнізе пустыя,
Асадкай запісваю ўсе успаміны,
Каб іншыя потым змаглі прачытаць:
Шмат сілаў прыклаў, чалавекам каб стаць!
Калі выпадкова пакрыўдзіў каго –
То ведайце, крыж стаў цяжэй з-за таго!
Мой крыж цяжкі стаў з-за штодзённай хлусні,
Падманаў, абразы… ці можна прайсці
Дарогу, часамі каб не аступіцца?
Мы – не ідэалы, ды можна вучыцца
Быць лепей, і кожным наступным днём
Не крэмзаць былыя пейзажы дажджом,
А пэндзлікам сонейка ўсім маляваць
І годна у вочы людзей прабачаць
За здраду, знявагу, падман і хлусню,
Бо кожны з нас піша аповесць сваю,
Ў якой між прабелаў й абразлівых слоў
Павінна прытулак знайсці і любоў…
Таму свой двухтомнік пісаць пачынаю
Са слоў: выбачайце, не быў ідэалам,
Ды сілы усе прыкладу, каб ў жыцці 
Між сквапнасці месца любові знайсці!
 
Сяджу на канапе сам-насам з сабой –
Паперу запісваю думкай адной:
Хай кожны адкрые нататнік пусты –
Ў сабе адшукае сумлення сляды…
 
10.1.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.