 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цудоўна так, што кожная размова Дзень пачынае і сканчае новы, І лёгкасць напаўняе нашы словы Штодзённа. І разам дыхаем адным паветрам, Аднымі думкамі, адною верай, Бы птушак, лёгкасць уздымае ў неба Смела! Малюем шчасця крэйдаю на тварах, І падаецца, што жыццё здзяйсняе Усё, аб чым даўно з табою марым Разам. І адпускаем словы у паветра, Яны ляцяць усмешкай цёплай светлай – І верціцца для нас адных планета! Ты – маё паветра!
29.1.2012г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|