РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне не хапае побач – Цябе!
Тваіх абдымкаў, і цёплых слоў пра тое,
што трэба верыць –
жыццё складаецца з учынкаў,
з даверу і надзеі,
што на зямлі
яшчэ жыве каханне!
І доказ гэтаму –
Твая усмешка,
што дорыць шчасце існавання,
што над зямлёю падымае
думкі нашы,
што зачароўвае –
і кажуць вочы:
са мною побач будзь
ў каханні –
маім адлюстраваннем!
 
22.6.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.