 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі згубіў сябе ў прасторы, Стаў шэрым небам па-над полем, Калі пажоўк лістом на дрэве І знік з паветранага шэпту, Калі сярод завулкаў новых Застаўся вырванай паперай, Якую што ні дзень абутак Мяшае з граззю бессаромна, Калі на скрыжаванні веры Пашкадаваў вады з крыніцы, А між мільярднага натоўпу Няздары атрымаў пасаду, І на мяжы вар’яцкіх думак Стаў адзінокім пілігрымам – Адно твая цнатлівая усмешка Народзіць у нутры святло!
22.11.2010г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|