РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Што нас трымае? – Памяць.
Што мы губляем? – Веру.
Што нам бракуе? – Моцы
сказаць, што помню, веру,
чакаю тэлефанаванняў,
тваіх адказаў у каментах,
тваёй усмешкі – пасля дум
адно жаданне:
вярнуцца…
 
На скрыжаванні вуліц
ідуць халодныя дажджы,
а я шукаю парасон
і разумею: толькі ты
мяне ўратуеш ад самоты,
ад крыўды бездарожжа,
ад роспачы, вар’яцкага
жадання паляцець
насустрач ілюзорным марам…
 
Што мы губляем?– Час.
Што нам бракуе? – Моцы
сказаць: прабач…
 
3.1.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.