 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я ўсё сваё жыццё цябе чакаў, Цябе адну шукаў між шумных вуліц, Я памыляўся, ды не шкадаваў, Бо адчуваў: ты тут, ты недзе побач! Я ўсё сваё жыццё табе адной Гатовы прысвяціць, табе маліцца. Твая усмешка дорыць мне настрой – Майго жыцця чароўная крыніца. Я ўсё сваё жыццё за крокам крок Ішоў насустрач сённяшняй сустрэчы, І веру – памыліцца я не мог: Ты побач, тут, і ты мая – навечна!
12.10.2010г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|