РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі на Зямлі застанемся удвух,
То лёгка насустрач убачым дарогу,
Бо ў спісе мільярдаў блукаем мы доўга – 
Ў сустрэчы адно спадзяемся на Бога.
 
Як толькі прыпыніць Зямля калаўрот –
Сустрэнем ў стоп-кадры любімыя вочы,
А сёння нібыта развесці нас хоча
Натоўп, і налева у роспачы крочым.
 
Калі на імгненне рух спыніць Зямля –
Убачу Цябе між людзей выпадковых,
І заўтра сярод кругаверці штодзённай
Змагу разглядзець і сказаць: назаўсёды
                                          ад гэтай хвіліны мая!!!!
 
19.1.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.