РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Смс
Я не магу заснуць –
святло душу перапаўняе!
А вочы толькі закрываю –
тваю усмешку уяўляю,
і, бы юнак, пішу і адпраўляю
кароткіх пару думак вершаваных
па смс…
Няхай да адрасата далятаюць:
табе салодкіх сноў жадаюць,
бо я заснуць не маю моцы –
ўсё ўспамінаю
                тваю усмешку,
                          твае вочы….
 
26.1.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.