РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скайп
Мяне натхняеш ты
сваёй усмешкай,
сваімі думкамі – мае
нагадваеш памкненні
і мары, ідэалы –
палёт сумесны віртуальны
яднае нас
у скайпе.
 
Мяне натхняеш ты
размовамі вячэрнімі,
і надзяляеш верай
мой шэры буднічны настрой –
і гэтыя хвіліны
жывем у віртуальным свеце
і усміхаемся
анлайн.
 
Мяне натхняеш ты,
і вершы я ствараю,
табе іх адсылаю
па скайпу.
 
26.1.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.