РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калядныя цуды
Калядныя цуды
пад ёлкай зімовай,
з сябрамі ў размовах,
у зорачак ззянні,
і дотыку вуснаў –
калядныя цуды!
 
У спеве сумесным,
ў малітве бязгрэшнай,
у стравах святочных,
ў ламанні аплаткі –
нам шчасце даруюць
калядныя цуды!
 
І снегам бялюткім
на плечы сядаюць
калядныя цуды,
а родныя людзі
цябе абдымаюць –
калядныя цуды
яны нараджаюць…
 
24.12.2010г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.