РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хамячок
Я добры-добры Хамячок!
Пяку аладкі у натхненні,
І ты не крыўдзіся – разок
Ўсяго тваё пячэнька з’еў я!
 
Я вельмі мілы Хамячок,
Магу настрой падняць усмешкай,
А ты нагадваеш ізноў,
Што ўчора з’еў тваё пячэнька!
 
Я вельмі шчыры Хамячок,
І позірк мой усіх чаруе!
А можна ты мяне разок
Сваім пячэнькам пачастуеш?
 
20.1.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.