РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вандрую па Менску
Вандрую па Менску.
Жартуючы
шпацырую,
навокал гляджу я –
вандрую!
Пешшу іду я
па вулках, праспектах
лёгка адзеты,
у кедах –
вандрую
па гораду Менску
с песняй!
Спяшаю,
чакаю,
сяброў сустракаю –
і ведаю я,
адчуваю,
што акрыляе
горад, натхняе –
і птушкай лятаю
над велічным Менскам,
нібыта вяртаюся зноў
ў студэнцтва…
 
Вандрую па Менску,
не госць
і не родны,
а проста – 
вандроўны.
 
8.11.2010г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.