РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Натхненне – абдымае
за плечы
і гоіць раны, лечыць
і падымае над зямлёй –
ў палёце, паміж слоў
блукаю
і складаю,
нібыта нараджаю,
маленькі верш,
а ў ім адказ –
пачуцці акрыляюць нас,
і дораць нам
чарговую
інтымную
сустрэчу
з асадкай і паперай!
 
І ціхі вечар
ў акно глядзіць –
Натхненне
са мною поруч
сядзіць…
 
5.2.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.