РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы ня хочам паверыць у нашыя сны, і тады прыходзіць бяссоньне;
Мы закладнікі шуму, і нам не стае цішыні.
Мы заўжды не адны, дома мы пачуваемся, быццам на зоне.
Мы сярод безыменных, і за намі цікуюць яны.
Толькі ў момант, калі мы заплюшчваем вочы,
Ноч становіцца днём, дзень зьмяняецца ноччу,
І тады сустракаемся тут, за ўскрайкам зямлі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.