Ты – памаўчы. Хачу я зразумець Тваёй душы жыцьцёвую паклажу Бяз слоў тваіх, як разумеюць сьмерць, Хоць нам i слова мёртвыя не скажуць. Ты – памаўчы, як лес пасьля дажджоў. Як сам у ім пад мокраю лясінай... Ты – памаўчы, каб выказаць душой, Чаго ты словам выказаць ня ў сілах. Пра значнасьць слоў задумайся сьпярша, Як смагу ix спатоліць грамавую... Ты – памаўчы. Няхай вядзе душа Сваю гаворку зь вечнасьцю нямую...
|
|