РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Леанід Галубовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Каго сьвятлом я азарыў?
Karo сагрэў на белым сьвеце?
Гары, душа мая, гары,
Твары высокае бясьсьмерце!
 
Тут – на мяжы зялёных ніў
I векавечнага блакіту –
Сусьвет мяне запаланіў,
Як плынь прырэчная – ракіту.
 
Тут эпахальныя вятры
Свой сьлед пакінулі злачынны,
Вясной адтайвае ў двары
Крыві i поту пах айчынны...
 
I неспатольны мой пагляд –
На зьвечарэлым гарызонце,
Дзе пацямнелая зямля
Ледзь-ледзь трымаецца за сонца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.