 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне гарадская сьпешка не з рукі. Ўсяму — свой час. Стыхійнасьць — ад прыроды. Вунь зноўку аздабляюць землякі Свае вясной сядзібы-агароды. Пластамі тлуста хіліцца зямля. Занудны конь нацягвае пастронкі. I дзеці — ад вяліка да мала — Гайсаюць па загону наўздагонкі. Залее дзень. I цень яго даўжэй. I стынуць ногі босыя ў разоры. I не адвесьці ад зямлі вачэй, Дзе бульбіны прасьвечваюць, як зоры...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|