 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не папера — белы стос — Прыкавала. Стаў даўно пісьмовы стол Мне кавадлам. Перш, чым шчасьця адкую Вам падкову, — Ў горне-горле накалю Слоў асноў. Хай зьвініць штодня званчэй Працы радасьць! Пот цячэ i жар пячэ — Гарт i вартасьць. I ня трэба мне пасьля Славы Феба. Не пазбавіла б зямля Солі з хлебам. Каб ад мары не асьлеп, Каб адолеў... Каб даліся СОЛЬ i ХЛЕБ Роўнай доляй.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|