 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Якія бясконцыя ночы! Якія кароткія дні! Бяссонныя цёмныя вочы Застылі ў сваёй глыбіні. Няшчадная цяжкая дума Трывожыць азмрочаны час. Галіны адвечнага дуба Аголеным нервам крычаць. То зьявіцца месяц, то згіне... Як хваляй, нахлыне імжой... Пачуцьці i думы благія Навекі заснуць над душой. I блізкае стане далёкім, I далеч надступіць на міг... I вечнасьці чуйныя крокі Заціхнуць ля вокан маіх... А гольле адвечнага дуба Вятры растрывожана гнуць... Няшчадная цяжкая дума — Памерці лягчэй, чым заснуць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|