 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сонца ўсходзіць i заходзіць... Але — як, мне адкажы, Жыць зь людзьмі i не знаходзіць Блізкай розуму душы? Жыць зь людзьмі i не валодаць Тайнай звадай пачуцьця, Жыць — ня ведаць асалоды Чалавечага жыцьця. Жыць — загадкай таямніцы, Чар пакінуўшы сьляды: Ад сьвятла — да навальніцы, Ад грымот — да нематы?! Дай з душой адзінаверцы Прычасьціцца хоць на міг, Каб пасьля ужо да сьмерці Жыць трывогай за другіх, Каб навек закрыўшы векі, Ведаў я, што адышла — Не, ня Богу — ЧАЛАВЕКУ Ўся як ёсьць мая душа.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|