 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзяцінства пачынаецца з пытаньня, Ад сузіраньня першага сьвітаньня. Юнацтва пачынаецца з каханьня, Ад пачуцьця i сьветапазнаваньня. A сталасьць — з разуменьня існаваньня. I ў старасьці чакаем мы адказу На ўсе пытаньні аб жыцьці адразу. Ды паміраем — закрываем вочы, Не разгадаўшы вечнасьці і ночы. Мы паміраем самі — ад жыцьця, Не зразумеўшы ўласнага быцьця.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|