 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ну, моладзь?! Ты хоць трынож! Адвольныя поп-паводзіны. Учора — шлюбная ноч, А сёньня, глядзіш,— разводзіны. I ты клялася: «Павер... Адданай буду, пакорнаю...» Прызнаньні шаптала, як верш. ...Зманілі трыма пакоямі... Ня веру я ўсім, апроч Як Музе — сваей палюбоўніцы, Зь якою кожная ноч Бясконцая ад бяссоньніцы. Бывае, што абміне — На дзень ці на два адвернецца. Ды вера ёсьць у мяне, Што — як ні было б, а вернецца. Плачу за яе любоў. (Ня дзеўка — ня йдзе задарам.) Павыцягне з жылаў кроў — На хлеб сыпне ганарарам. Другі б не пражыў i дня. Мне ж дзень безь яе — зьнямога. I ў тым не яе віна, Што я паэт не ад Бога.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|