 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзе рамантыкі езьдзілі — Там жыцьцёвая проза. Не чытаюць паэзіі — Бачаць далі цьвяроза. З камарамі балоціну Думай высушыць хочаш? Ад душэўнага поцягу На сушэйшае збочыш. Сьвет для мары шырокі. А спазнаны так вузка. Забываем вытокі. Памыкаем да вусьця. Ды аб тым, што наперадзе, Разважаем крытычна. Не чытаем паэзіі, А жывём паэтычна.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|