 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не схавацца ад жыцьця Hi за якай шырмай. Кожны дзень свайго быцьця Адкрываю шырай. Не прадаўся за грашы. Не растраціў розум. Лipy звонкую душы Не зьмяняў на прозу. Хоць i прозаю жыву, Хоць i пахну потам, А паэзію заву Чорнаю работай. Не таму, што сам я свой У яе заступнік, Што ня потам, а крывёй На душы праступіць, А таму, што — без канца! — Працы той штодзённай Не паставіш ты вянца Да магілы цёмнай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|