РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мае песьні
І
Калі смутак моцна дзьме душу маю
І шкада мне дзён загубленых сваіх, –
Я паціху песьні сумныя пяю,
Ўсю жуду сваю выкладываю ў іх.
Ціха песьня разьліваецца, зьвініць,
Вымаўляе, як я моладасьць згубіў,
Як дагэтуль не патрапіў палюбіць
І саўсім, бадай, праўдзіва шчэ ня жыў.
ІІ
А як родную згадаю старану,
Як згадаю яе буднасьць і нуду, –
Сэрца сьцісьнецца, і я пяяць пачну, –
Мо душу хоць трохі гэтым адвяду.
Грозна песьня разьліваецца, грыміць,
Долю горкую, мужыцкую кляне,
Бо нявідзімы ланцуг на іх вісіць,
Бо ім цяжка жыць у роднай старане.
 
1908
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.