Ў космах схаваліся кветы чырвоныя, Кветы чырвоныя, Неапылёныя. Хцівасьць жаданьня іх томіць таёмная, Томіць таёмная, Сіла няскромная. Але дарэмна ў іх сокі б’юць шпаркія, Сокі б’юць шпаркія, Сьвежыя, яркія. Зьвянуць яны, тыя кветы чырвоныя, Кветы чырвоныя Неапылёнымі.
|
Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных Чырвоны маладзік І ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных, І мук любоўных крык, І цела гібкага шалёнасьць, ізьвіваньне, І п’яны душны пах... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ Ў грудзях сьціскаецца гарачае дыханьне, Кроў хваляй б’е ў нагах.
[1908-1909]
|
|