РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З цыклю «Лясун»
*  *  *
Прывольная, цёмная пушча:
Вялізныя ліпы, дубы,
Асіньніка, ельніка гушча,
Між хвоі апаўшай – грыбы.
 
Ўсё дзіка, пустынна імшыцца,
Агністая сьпека стаіць.
На моху між сьпелай брусьніцы
Лясун адзінокі ляжыць.
 
Каравая моршчыцца скура,
Аброс цёмным мохам, як пень,
Трасе галавою панура,
Бакі выгравае ўвесь дзень.
 
Гляджу на яго я уныла, –
На сэрцы і жаль, і жуда:
Ўсё зьнікла – і ўдаласьць, і сіла!
Прапала, як дым, як вада!
 
[1909]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.