РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Асеньняй ночай
Чарнеецца сажаю вечар.
Дождж б’ецца аб хвалі ракі;
Гуляе, гудзе над ёй вецер,
Заводзіць, што ў полі ваўкі.
 
Спакойна мне тут пад вадою:
Залёг я ля млына на дне;
Апруся на кола рукою, –
Млын казку старую пачне.
 
Кругі завіруюцца жорнаў,
Трасецца хадырна сьцяна;
А думы – як колас бязь зёрнаў, –
Усё мяне цягне да сна.
 
Бяспамятна колы піхаю,
Хілюся да дна галавой –
І ўжо я драмлю, засыпаю
Пад шум непагоды глухой.
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.