РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Цемень
Ахвярую М. А. Кіц-най
Я сяджу без агню. Я стаміўся, прамок!
Над зямлёю – імгла, у душы маёй змрок.
О, як пуста у ёй! О, як холадна жыць!
Але вось церазь цемень маланка блішчыць,
Асьвячае мне вобраз Хрыста... яго крыж...
Ажываеш, здаецца, душою гарыш.
Але толькі чаму ж так малы гэты час?!
Зноў навокал цемень. Сьвет зірнуў і пагас.
Не глядзіць на мяне ясны вобраз Хрыста.
Над зямлёю імгла, у душы пустата.
 
[1909]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.