РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падвей
Разгулялася вясёлая мяцель,
Прабудзіўся, ў поле кінуўся Падвей.
Ў галаву яму ударыў сьнежны хмель, –
І ня змог ён бурнай радасьці сваей.
 
Пляша, скача. Сьнег зрываецца, ляціць.
Веюць ў полі сьнегавыя рукава,
А Падвей нясецца, кружыцца, гудзіць,
Запявае, удалая галава!
 
Рвецца белы, рвецца, трэплецца насоў,
Разьляцелісь яго кудры-валасы,
З трэскам падаюць галіны ад кустоў,
Енчаць, плачуць на раздольлі галасы.
 
Доўга, доўга будзе цешыцца Падвей!
Калі ж зваліць хмель ў пуховую пасьцель, –
Белы сьнег яго хавае між палей,
Замяцець, уложыць буйная мяцель.
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.