Разгулялася вясёлая мяцель, Прабудзіўся, ў поле кінуўся Падвей. Ў галаву яму ударыў сьнежны хмель, – І ня змог ён бурнай радасьці сваей. Пляша, скача. Сьнег зрываецца, ляціць. Веюць ў полі сьнегавыя рукава, А Падвей нясецца, кружыцца, гудзіць, Запявае, удалая галава! Рвецца белы, рвецца, трэплецца насоў, Разьляцелісь яго кудры-валасы, З трэскам падаюць галіны ад кустоў, Енчаць, плачуць на раздольлі галасы. Доўга, доўга будзе цешыцца Падвей! Калі ж зваліць хмель ў пуховую пасьцель, – Белы сьнег яго хавае між палей, Замяцець, уложыць буйная мяцель.
1909
|
|