РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дождж у полі і холад... Імгла...
Дзесь у вёсцы міргаюць агні.
Там, зьлякаўшысь, схавалась, лягла
Доля горкая ў чорным цяні.
 
І пад цёмнымі скрыдламі ночы
Не убачаць цяпер яе вочы.
 
Толькі вецер асеньні, начны
Ў полі сумна гудзіць і пяе
Аб радзімай старонцы глухой
Ды аб долі няшчаснай яе.
 
Цісьне сэрца мне песьня начная...
Хай жа голасна вецер сьпявае,
 
Хай пяе ён у роднай зямлі,
Каб у сэрцах нам сорам збудзіць,
Каб змагацца зь няпраўдай ішлі,
Ў чыім сэрцы сумленьне ня сьпіць.
 
Долю чорную ноч не схавае,
Калі выльецца песьня жывая!
 
[1909]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.